понедельник, 21 декабря 2020 г.

ДА ЮБІЛЕЙНАЙ ДАТЫ УЛАДЗІМІРА КАРАТКЕВІЧА

26 лiстапада споўнілася 90 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча.

Уладзімір Караткевіч вызначыўся ў сваёй творчасці і як паэт, і як драматург, і як майстар гістарычнай прозы. Ён стаў першым беларускім пісьменнікам, які звярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыва. Творы аўтара адрозніваюцца яркімі вобразамі, захапляльным дынамічным сюжэтам, адзначаюцца глыбінёй. Даўно ўвайшлі ў школьную  "Зямля пад белымі крыламі", "Каласы пад сярпом тваім", "Дзікае паляванне караля Стаха", "Хрыстос прызямліўся ў Гародні", "Сівая легенда"... Многія творы Уладзіміра Караткевіча атрымалі другое жыццё ў кінематографе.
За раман "Чорны замак Альшанскі" Уладзімір Сяменавіч узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Якуба Коласа, з'яўляецца лаўрэатам літаратурнай прэміі СП БССР імя Івана Мележа за раман "Нельга забыць", адзначаны ордэнам Дружбы народаў. 
Найбольш поўныя звесткі аб жыцці і творчасці У. Караткевіча падае Беларуская Вікіпедыя, а пачытаць, паслухаць, паглядзець творы аўтара можна дзякуючы рэсурсу Беларуская палічка.