Тыдзень роднай мовы ў бібліятэцы
Вы паслухайце родную мову:
Жаўруковаю песняй звініць…
Колькі фарбаў, адценняў у слове!
Як пявуча ліецца-гучыць!
Лідзія Полазава
Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы стала традыцыйным мерапрыемствам для нашай школы, вельмі важным святам для дзяцей і педагогаў. І гэты год не стаў выключэнням. Стала традыцыяй перакладаць цікавыя беларускія словы и выразы.Сёлета прапануем настаўнікам знайсці і патлумачыць беларускія прымаўкі і прыказкі, пераклаўшы з рускай мовы на беларускую. У кожнага будзе магчымасць пазнаёміцца з выставамі “Буцік лепшых кніг”, зрабіць фота “Я люблю беларускую мову”.
Калі вы зацікавіліся, на гэтым тыдні запрашаем прыняць удзел у мерапрыемствах, якія пройдуць у бібліятэцы.