воскресенье, 20 февраля 2022 г.

Тыдзень роднай мовы ў бібліятэцы



                  Тыдзень роднай мовы ў бібліятэцы




Вы паслухайце родную мову: 
Жаўруковаю песняй звініць… 
Колькі фарбаў, адценняў у слове! 
Як пявуча ліецца-гучыць! 

Лідзія Полазава

Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы стала традыцыйным мерапрыемствам для нашай школы, вельмі важным святам для дзяцей і педагогаў. І гэты год не стаў выключэнням. Стала традыцыяй перакладаць цікавыя беларускія словы и выразы.Сёлета прапануем настаўнікам знайсці і патлумачыць беларускія прымаўкі і прыказкі, пераклаўшы з рускай мовы на беларускую. У кожнага будзе магчымасць пазнаёміцца з выставамі “Буцік лепшых кніг”, зрабіць  фота  “Я люблю беларускую мову”.

Калі вы зацікавіліся, на гэтым тыдні запрашаем прыняць удзел у мерапрыемствах, якія пройдуць у бібліятэцы.







Комментариев нет:

Отправить комментарий