воскресенье, 15 ноября 2020 г.

12 лістапада споўнілася  100 год

 з дня нараджэння Андрэя Ягоравіча Макаёнка


Нарадзіўся Андрэй Ягоравіч Макаёнак 12 лістапада 1920 года ў вёсцы Борхаў Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці.

Творчасць пісьменніка цесна звязана з беларускай сцэнай. Працуючы ў камедыйна-сатырычным жанры, жанры баявым, востраканфліктным, драматург унёс важкі ўклад у скарбніцу беларускага тэатра. Яго камедыі і трагікамедыі па глыбіні мастацкага пранікнення ў рэчаіснасць і выкрывальнай сіле сатыры стаяць на ўзроўні лепшых твораў сусветнай драматургіі.

Друкавацца Андрэй Макаёнак пачаў у 1946 г. Пісаў гумарэскі. Затым першыя аднаактныя п’есы “Перад сустрэчай”, “Жыццё патрабуе”, “Першае пытанне”, “Крымінальная справа”. Першай шматактавай п’есай з’явілася драма “На досвітку” (1951 г.). Потым убачылі свет камедыі “Выбачайце, калі ласка!”(1953 г.), “Каб людзі не журыліся”(1957 г.), “Лявоніха на арбіце” (1961 г.); трагікамедыі “Зацюканы апостал” (1969 г.), “Трыбунал” (1970 г.). Апошні закончаны твор Андрэя Макаёнка – трагікамедыя “Дыхайце эканомна”, якая была апублікавана пасля смерці пісьменніка ў 1983 г. Акрамя таго, Андрэй Макаёнак з’яўляецца аўтарам кінааповесці “Твой хлеб” (1956 г.), сцэнарыяў фільмаў “Шчасце трэба берагчы” (1958 г.), “Кандрат Крапіва” (1961 г.), “Рагаты бастыён” (1975 г.), тэлефільма “Пасля кірмашу” (1973 г.).За плённую працу пісьменнік быў узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, “Знак Пашаны”, Кастрычніцкай рэвалюцыі і медалямі. Заслугі Андрэя Макаёнка перад беларускай літаратурай адзначаны званнем народнага пісьменніка БССР (1977 г.), а таксама Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Якуба Коласа Макаёнак - майстра драматургіі. Яго п'есы, напісаныя больш за 40 гадоў таму і пастаўленыя некалькі соцен раз у шматлікіх тэатрах вялікайтады краіны, не губляюць сваёй актуальнасці і сення.

Тонка, з гумарам, са смехам, іншы раз праз слёзы Андрэй Ягоравіч не баяўся гаварыць праўду і выкрываць чалавечыя заганы. Ён першы ў гісторыі беларускай літаратуры, хто пачаў працаваць у жанры трагікамедыі...






Комментариев нет:

Отправить комментарий